Беларус Максім Вайткявічус, якога затрымалі ў Арменіі, папрасіў палітычнага прытулку


24-гадовы грамадзянін Беларусі Максім Вайткявічус, якога на пачатку лютага затрымалі на армянскай мяжы, а затым змясцілі пад варту, папрасіў у Ерэване даць яму палітычны прытулак. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Вайткявічус абвешчаны ў Беларусі ў вышук па абвінавачанні ва ўхіленні ад службы ў войску.

Пры гэтым Вайткявічус распавёў прадстаўнікам Хельсінскай грамадзянскай асамблеі, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у дэманстрацыях пратэсту ў Беларусі, пасля чаго яго арыштавалі на 14 содняў і катавалі ў турме. Але, паводле адвакаткі Вайткявічуса Ані Шаціньян, армянскі суд праігнараваў усё гэта і прыняў рашэнне арыштаваць яго.

Вайткявічус, які ўцёк з Беларусі, даволі доўга жыў і працаваў у Грузіі, перш чым прыехаць у Ерэван на канцэрт. Ані Шаціньян сцвярджае, што беларускія праваахоўнікі выкарыстоўваюць распачатую крымінальную справу як падставу для пакарання маладога чалавека з апазіцыйнымі поглядамі, таму армянская пракуратура не павінна экстрадаваць яго ў Беларусь.

«Калі Арменія прыме рашэнне аб экстрадыцыі Вайткявічуса, яна стане прамым саўдзельнікам парушэння артыкула 3 Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, таму што ўжо ёсць выразныя абгрунтаванні і сцвярджэнні, што чалавек сапраўды ўцёк ад гвалту», – падкрэсліла юрыстка.

Гэта не першы выпадак за апошні час, калі ў Арменіі затрымліваюць грамадзяніна Беларусі, якога пераследуюць улады гэтай краіны.

Hавiны
Затрыманы ў Арменіі на запыт сілавікоў беларус Яраслаў Новікаў атрымае прытулак у гэтай краіне
2024.03.21 20:13

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў