Святлана Ціханоўская: Мы павінны ўзяць на сябе адказнасць за перамогу


Святлана Ціханоўская апублікавала відэазварот да Дня Волі, у якім заклікала беларусаў узяць будучыню краіны ў свае і рукі і «выйсці гэтай вясной».

У сваім звароце Ціханоўская прапанавала ўспомніць, што адчувалі беларусы год таму:

«Вы стаміліся ад таго, што дзяржава пастаянна хлусіць і прыніжае людзей. Вы на кухні абмяркоўваеце, што так жыць нельга – але не верыце, што можаце што-небудзь змяніць. Вы яшчэ не здагадваецеся, што адбудзецца праз пару месяцаў. Што ўжо летам пачнецца новае для нас жыццё».

Паводле Ціханоўскай, часам «мы вінавацім сябе ў тым, што недастаткова стараемся».

«Але ў такія моманты я думаю: яшчэ год назад мы нават не збіраліся перамагаць. І мы занадта мала гаворым адзін аднаму, што за гэтыя месяцы мы як нацыя зрабілі больш, чым за апошнія 26 гадоў. І мы не павінны вінаваціць сябе за няўдачы: мы павінны ўзяць на сябе адказнасць за перамогу», – падкрэслівае яна.

«Другая хваля пратэсту нам патрэбная з адной мэтай – перамагчы», – адзначае Ціханоўская.

«Я ў нас веру. У нас верыць Сяргей Ціханоўскі. У нас верыць сын Віктара Бабарыкі. У нас верыць тата Машы Калеснікавай. У нас верыць дачка Ігара Лосіка. У нас вераць усе, каму давялося пакінуць родную краіну. У нас верыць увесь свет. І гэтай веры хопіць, каб кожны беларус паверыў у сябе сам, узяў будучыню краіны ў свае рукі – і выйшаў гэтай вясной».

Ціханоўская зноў заклікала ўдзельнічаць у галасаванні за перамовы з уладамі дзеля мірнага выхаду з крызісу. Галасаванне на мінулым тыдні стартавала на платформе «Голас», у ім узялі ўдзел ужо больш за 700 тысяч чалавек.

Аб’ектыў
Галасаванне, якое ставіць на мэце вярнуць пачуццё адзінства
2021.03.22 22:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў