Суд адмовіўся задаволіць апеляцыю Дар'і Паляковай на прысуд. Яна прасіла замяніць «хімію» на штраф


Берасцейскі абласны суд 23 сакавіка адмовіў у задаволенні скаргі Дар’і Паляковай, якая прасіла замяніць «хатнюю хімію» на штраф. Жанчына адна выхоўвае дваіх малалетніх дзяцей.

Дар’я Палякова.
Фота: Белсат

19 студзеня суддзя Ленінскага раёну Берасця Святаслаў Каліна прысудзіў Паляковай два гады «хатняй хіміі» паводле арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўнікаў органаў унутраных справаў»).

Палякову абвінавацілі ў тым, што яна парвала рукаў у куртцы міліцыянта. Адбылося гэта 25 кастрычніка 2020 года падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Берасця, калі Дарʼя спрабавала не даць затрымаць свайго калегу.

Цяпер Дарʼя Палякова плануе звярнуцца ў Вярхоўны Суд.

АД belsat.eu

Стужка навінаў