Беларусь выступіла ў ААН супраць патрабавання да Расеі вывесці войскі з Украіны


Беларусь прапанавала выдаліць з рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН патрабаванне вывесці расейскія войскі з Украіны. Дэлегацыі не спадабалася і фармулёўка пра «поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну», паведамляюць на сайце арганізацыі.

Надзвычайная спецыяльная сесія Генеральнай асамблеі ААН. Нью-Ёрк, ЗША. 22 лютага 2023 года.
Фота: Xie E / Xinhua News Agency / Forum

Сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў на спецыяльнай сесіі Генеральнай асамблеі заявіў, што Менск выступае за неадкладны пачатак перамоваў паміж Украінай і Расеяй без якіх-кольвек папярэдніх умоваў.

Дэлегацыя прапанавала некалькі паправак у адпаведную рэзалюцыю. Беларусь у прыватнасці хоча выдаліць з дакументу фармулёўку «поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну», бо гэта «не адпавядае рэчаіснасці». Рыбакоў сказаў: калі б Расея сапраўды здзейсніла поўнамаштабнае ўварванне, то любая краіна магла б пасля гэтага існаваць усяго цягам некалькіх гадзінаў ці нават хвілінаў.

Таксама беларускай дэлегацыі не спадабаліся словы пра напады Расеі на аб’екты крытычна важнай інфраструктуры па ўсёй тэрыторыі Украіны. Гэта прапанавалі скараціць да «ваенных дзеянняў ва Украіне». З рэзалюцыі Беларусь хоча выдаліць патрабаванне да Расеі «неадкладна, цалкам і безумоўна вывесці ўсе свае ўзброеныя сілы з тэрыторыі Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах».

Акрамя таго, дэлегацыя прапанавала дадаць у рэзалюцыю заклік «устрымлівацца ад адпраўлення зброі ў зону канфлікту».

Hавiны
Кавалеўскі на Генасамблеі ААН спрабуе не дапусціць рэжым Лукашэнкі ў Раду бяспекі
2023.02.22 11:57

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў