Ці варта паразмаўляць з “хвастом”, калі ты яго заўважыў? Тлумачыць былы следчы Андрэй Астаповіч


Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» адзначала, што сістэма сачэння ў Беларусі не адпавядае міжнародным стандартам. А заканадаўства робіць амаль немагчымым для грамадзяніна высветліць дакладна, ці мог ён быць аб’ектам сачэння цяпер ці ў мінулым. Арганізацыя «Amnesty International» рэкамендавала, каб сачэнне ў Беларусі адбывалася толькі з санкцыі і пад наглядам незалежных суддзяў. На думку праваабаронцаў, пракуроры не павінны падвяргаць людзей сачэнню за рэалізацыю правоў і актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Пра метады сачэння за беларусамі мы паразмаўлялі з былым беларускім следчым Андрэем Астаповічам, які пасля выбараў у Беларусі быў вымушаны з’ехаць з краіны і на тэрыторыі Расеі сам стаў аб’ектам сачэння.

Былы следчы Андрэй Астаповіч.
Фота: Белсат

– Ці варта паразмаўляць з хвастом, калі ты яго заўважыў?

– Гледзячы якія мэты вы пераследуеце. Калі вы хочаце пераканацца, ці было гэта дакладна сачэнне ці не, і гэтым паставіць кропку, скончыць гэтае сачэнне, якое не зразумела, чым скончыцца, то чаму не. Вы можаце даведацца, што ў вас проста параноя, ці вас могуць адразу затрымаць, ці наадварот, гэтае сачэнне спыніць, калі на вас няма ніякіх доказаў. Гэтыя людзі вельмі баяцца раскрыцця. Гэтым займаюцца супрацоўнікі, якія ніколі ні ў СМІ не зʼяўляюцца, ні фота ў форме не робяць. Ім свой твар, як кажуць, «спаліць» – гэта вельмі балюча.

– А што будзе, калі «спаліцца»?

– Груба кажучы, калі гэта супрацоўнік ДЗАВДу (Дэпартаменту забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС. – Заўв. рэд.), то калі да кіраўніцтва дойдзе, што да яго вось так падышлі і яго апазналі як супрацоўніка міліцыі, то ў яго будзе дысцыплінарнае спагнанне ці нейкія праблемы на працы. Могуць даць вымову, могуць прэмію зняць, могуць наогул прыбраць з пасады, калі яго раскрылі. У іх таемная праца. Паводле ўнутраных правілаў, ва ўсіх базах звестак бʼецца, што яны не супрацоўнікі міліцыі. Даволі сурʼёзна ўсё зроблена. У іх ідзе дзень за паўтара. Яны служаць не 20 гадоў, а нашмат менш, выходзяць даволі маладымі на пенсію. Гэта не будуць састарэлыя людзі. Першы год рыхтуюць: калі выйшаў з Акадэміі, ты яшчэ год на заданні не ходзіш, цябе вучаць. Гэта значыць, ты прыйшоў атрымліваць зарплату, а цябе яшчэ вучаць.

Інтэрв’ю
Як спецслужбы сочаць за людзьмі? Распавядае генерал-маёр СБУ
2022.02.18 10:30

– Як выглядаюць гэтыя супрацоўнікі?

– Яны будуць апранутыя як міліцыянты ў цывільнай форме: цёмнае звычайнае адзенне. Можна нават сказаць, як у серыялах аператыўнікі ў цывільных справах. Гэта значыць, някідкае нейкае адзенне, любяць яны кепкі. Акуляры не, гэта ўжо занадта. У іх вялікі ўпор ідзе на фізічнае рыхтаванне. Гэта не будуць худыя дахадзягі. Пераважна гэта ўкормленыя людзі, таму што соднямі могуць сядзець у машыне.

– А што можаце сказаць пра такія расейскія спецслужбы?

– Тут яшчэ складаней. У іх узровень нашмат вышэйшы. Нашмат. У іх свая вытворчасць абсталявання. Мы ж закупляем – Ізраіль, ЗША, Расея, Кітай, усё ўперамешку. То бок у нас няма свайго адзінага. Гэта значыць, дапусцім, эксперты ў выкрыцці тэлефонаў, крыміналісты выкрываюць з дапамогай аднаго абсталявання, а нашыя крыміналісты або супрацоўнікі Следчага камітэту выкарыстоўваюць іншае абсталяванне. Адзінага падыходу няма. Натуральна, самае лепшае абсталяванне ніколі не прадаецца краінам да таго часу, пакуль не выпусцяць больш тэхнічна ўдасканаленага. Яны не будуць прадаваць за мяжу. Няма рэсурсаў забяспечыць усіх нават тым, што прадаецца на закупку.

У Расеі вышэйшыя зарплаты, ільготы, і там будуць лепшыя супрацоўнікі нават з гэтай прычыны. Асабліва калі гаворка аб сакрэтнай службе. І магчымасці ў іх нашмат большыя.

Артыкулы
Выкарыстоўваць мэсэнджары бяспечна? Эксперт у галіне кібербяспекі тлумачыць, як праслухоўваюць беларусаў
2022.02.21 12:27

АМ belsat.eu

Стужка навінаў