«Newsweek»: Выведка ЗША чакае поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну цягам 48 гадзінаў


Інфармацыю аб тым, што поўнамаштабное ўварванне расейскіх войскаў распачнецца цягам 48 гадзінаў, ужо перададзеная прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Пра гэта піша «Newsweek» са спасылкай на крыніцы ў амерыканскай разведцы.

Паводле амерыканскай выведкі, ўварванню расейскіх войскаў будзе папярэднічаць вялікая кібератака. Уварванне будзе прадугледжваць наземны наступ пры падтрымцы з паветра, з нанясеннем ракетных і авіяўдараў. У якасці плацдарма для наступлення будзе выкарыстана не толькі падкантрольныя баевікам «ДНР» і «ЛНР» тэрыторыі Данбасу, але таксама і тэрыторыя Беларусі – адтуль будзе нанесены ўдар у напрамку Кіева, лічаць крыніцы выдання.

Ваенная аперацыя, хутчэй за ўсё, пачнецца ў цёмны час содняў. Праўда, планы Крамля «могуць памяняцца пад уплывам штодзённых падзеяў», піша «Newsweek».

Крыніца, блізкая да ўрада Украіны, пацвердзіла «Newsweek» атрыманне інфармацыі аб хуткім уварванні.

Hавiны
Ва Украіне пачынаецца мабілізацыя рэзервістаў
2022.02.23 11:02

РР belsat.eu

Стужка навінаў