Сілавікі дзесяць гадзін дапытвалі маці сузаснавальніцы «Dissidentby»


23 студзеня сілавікі таксама прыйшлі з ператрусам да маці Марыны Касінеравай, сузаснавальніцы ініцыятывы дапамогі палітвязням «Dissidentby». Пра гэта паведамілі ў самой ініцыятыве.

Марына Касінерава. Жнівень 2020 года.
Фота: Maryna Kasinerava / Facebook

Як адзначаецца, ператрус ладзілі супрацоўнікі мясцовага КДБ. Ён цягнуўся дзесяць гадзін. На маці Марыны Касінеравай аказвалі псіхалагічны ціск, каб атрымаць неабходную інфармацыю.

«Вельмі шмат запытвалі пра мяне: чаму не вяртаюся, чаму з’ехала, якія там стасункі ў нас», – расказала Касінерава ў каментары «Белсату».

З якой крымінальнай справай звязаны ператрус – невядома. Марына мае няшмат звестак пра ператрус у маці, бо ў той адабралі тэлефон.

Hавiны
Стрыжак: Ідзе комплексная атака на сістэму дапамогі палітвязням
2024.01.23 19:04

22 студзеня стала вядома, што сайт арганізацыі «BYSOL» перажыў моцную кібератаку, зробленую на высокім тэхнічным узроўні і праведзеную з дапамогай новых метадаў. На наступны дзень у спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» з’явілася ініцыятыва «INeedHelpBy», якая дапамагае прадуктамі пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў.

Пры гэтым 23 студзеня супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі масава пайшлі па сваяках палітвязняў і палітзняволеных, што ўжо выйшлі на волю. Некаторыя затрыманні звязаныя з праектам «INeedHelpBY». Агулам з затрыманнем і ператрусам сутыкнуліся не менш як 60 асобаў, сярод іх – Марына Адамовіч і Барыс Хамайда.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў