«Опэнгаймэр» стаў лідарам паводле намінацыяў на прэмію «Оскар»


Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў абвясціла намінантаў на прэмію «Оскар» у 2024 годзе. Лідарам паводле намінацыяў стаў фільм «Опэнгаймэр» Крыстафэра Нолана, які сабраў 13 намінацый ва ўсіх катэгорыях. Узнагароджанне адбудзецца 10 сакавіка.

Афіша прэміі «Оскар».
Фота: aframe.oscars.org

У першую тройку сярод намінантаў таксама ўвайшлі карціна «Бедныя-няшчасныя» Ёргаса Лантымаса (11) і «Забойцы кветкавага месяца» (10). А за «Оскара» сярод дакументальных фільмаў пазмагаецца стужка пра вайну Расеі супраць Украіны.

Пералік усіх намінацыяў можна паглядзець тут. Мы ж пералічым галоўныя.

«Найлепшы фільм»

  • «Амерыканскае чытво»
  • «Анатомія падзення»
  • «Барбі»
  • «Пакінутыя»
  • «Забойцы кветкавага месяца»
  • «Маэстра»
  • «Опэнгаймэр»
  • «Мінулыя жыцці»
  • «Бедныя-няшчасныя»
  • «Зона інтарэсаў».

«Найлепшы рэжысёр»

  • Жустэн Трые («Анатомія падзення»)
  • Марцін Скарсэзэ («Забойцы кветкавага месяца»)
  • Крыстафер Нолан («Опэнгаймэр»)
  • Ёргас Лантымас («Бедныя-няшчасныя»)
  • Джонатан Глейзэр («Зона інтарэсаў»).

«Найлепшая мужчынская роля»

  • Брэдлі Купер («Маэстра»)
  • Колман Дамінга («Растын»)
  • Пол Джамаці («Пакінутыя»)
  • Кіліян Мэрфі («Опэнгаймэр»)
  • Джэфры Райт («Амерыканскае чытво»).

«Найлепшая жаночая роля»

  • Анэт Бэнінг («Даяна Наед»)
  • Лілі Гладстоўн («Забойцы кветкавага месяца»)
  • Сандра Хюлер («Анатомія падзення»)
  • Кэры Маліган («Маэстра»)
  • Эма Стоўн («Бедныя-няшчасныя»).

«Найлепшы актор другога плану»

  • Раян Гослінг («Барбі»)
  • Стэрлінг Браўн («Амерыканскае чытво»)
  • Роберт Дэ Ніра («Забойцы кветкавага месяца»)
  • Роберт Даўні малодшы («Опенгеймер»)
  • Марк Руфала («Бедныя-няшчасныя»).

«Найлепшая акторка другога плану»

  • Эмілі Блант («Опэнгаймэр»)
  • Даніэль Брукс («Колер ліловы»)
  • Амерыка Фарэра («Барбі»)
  • Джудзі Фостэр («Даяна Наед»)
  • Давайн Джой Рэндольф («Пакінутыя»).

«Найлепшы дакументальны фільм»

  • «Бобі Ўайн: народны прэзідэнт»
  • «Вечная Памяць»
  • «Чатыры дачкі»
  • «Забіць тыгра»
  • «20 дзён у Марыупалі».

«Найлепшы анімацыйны фільм»

  • «Хлопчык і птушка»
  • «Элементарна»
  • «Німона»
  • «Мары робата»
  • «Чалавек-павук: Павуцінне сусветаў».

«Найлепшы міжнародны фільм»:

  • «Ідэальныя дні»
  • «Зона інтарэсаў»
  • «Я капітан»
  • «Таварыства снегу»
  • «Настаўніцкая».
Hавiны
«Опэнгаймэр» абагнаў «Барбі». У ЗША раздалі «Залатыя глобусы» за найлепшыя фільмы і серыялы
2024.01.08 09:20

У Бэвэрлі-Гілз (ЗША) 7 студзеня ўручылі ўзнагароды кінапрэміі «Залаты глобус» за найлепшыя фільмы і серыялы, што пабачылі свет у 2023 годзе. Найбольш узнагародаў атрымала стужка «Опэнгаймэр», а найбольш намінацыяў было ў фільму «Барбі».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў