Выйшла кніга, прысвечаная гісторыі беларускіх буквароў


У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» выйшла кніга пра гісторыю беларускіх буквароў. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, беларускі культуролаг і кнігавед Алесь Суша.

Фота: Алесь Суша / Facebook

Алесь Суша распавёў, што праца над выданнем вялася пяць гадоў.

«Ёй аддаваўся амаль цалкам так шмат дзён, месяцаў, гадоў, удзень і ўначы, на выходных і ў адпачынку, дома і ў дарозе… Шматпакутнае навуковае даследаванне, якое задумвалася як лёгкая праца на фоне 400-годдзя першай кнігі пад назвай «Буквар», – напісаў Алесь Суша.

Кніга мае 336 старонак вялікага фармату, 8 раздзелаў, 125 параграфаў, 730 ілюстрацый, 1025 спасылак на апублікаваныя і архіўныя крыніцы.

«Кніга сабрала ўсю гісторыю айчынных падручнікаў для пачатковага навучання ад старажытнасці да нашых дзён. Вялікая доля помнікаў зусім невядомая нават даследчыкам, а іх ілюстрацыі публікуюцца ўпершыню. Каб сабраць звесткі пра беларускія Буквары давялося аб’ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музеяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калекцыях, бо даўнія (ды і адносна сучасныя) беларускія падручнікі выключна слаба захаваліся ў самой Беларусі (што там, амаль не захаваліся)», – расказаў Алесь Суша.

У выніку былі выкарыстаны ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый у Беларусі, Аўстрыі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расеі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швецыі.

Hавiны
Колькі расейскіх вайскоўцаў прыедзе ў Беларусь? Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках
2022.01.23 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў