22 снежня ў Беларусі чакаецца снег з дажджом


Снег з дажджом чакаецца ў Беларусі ў пятніцу.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, па захадзе з дажджом. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м / с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5, па ўсходзе пры праясненнях – 6-8 градусаў марозу. Днём будзе ад -3 да +3.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў