Лукашэнку рыхтуюць да пенсіі? Дэпутаты прынялі змены ў закон аб прэзідэнту


У другім чытанні прыняты законапраект «Аб змяненні Закону Рэспублікі Беларусь “Аб прэзідэнту Рэспублікі Беларусь”», паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Паседжанне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Фота: Палата прадстаўнікоў / Telegram

Гэты праект прадугледжвае гарантыі недатыкальнасці прэзідэнту, які пакінуў пасаду. Яшчэ ён зможа засядаць на Усебеларускім народным сходзе і ў Савеце Рэспублікі.

Дакумент уводзіць новыя абмежаванні для беларусаў, якія хацелі б прэтэндаваць на прэзідэнцтва. Напрыклад, узроставы парог для тых, хто можа займаць гэтую пасаду, павялічылі з 35 да 40 гадоў. Патэнцыйны кандыдат мусіць жыць у Беларусі прынамсі 20 гадоў, з іх 10 гадоў – непасрэдна перад выбарамі. Прэзідэнтам не зможа стаць чалавек, у якога было грамадзянства іншай дзяржавы, від на жыхарства або іншыя дакументы замежнай дзяржавы, што даюць права на льготы і перавагі.

«Праект Закону распрацаваны ў мэтах прывядзення нормаў Закону “Аб прэзідэнту Рэспублікі Беларусь” у адпаведнасць са зменамі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года», – піша прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Hавiны
Дэпутаты зацвердзілі пажыццёвыя гарантыі для Лукашэнкі і ягонай сям’і
2023.12.07 20:42

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў