Кантактам першага і другога ўзроўняў больш не будуць выдаваць бальнічных лістоў


Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што з 22 снежня самаізаляцыя не распаўсюджваецца на кантакты першага і другога ўзроўняў: ім не будуць выдавацца лісты аб непрацаздольнасці.

Цяпер выдача бальнічных лістоў на перыяд перабывання ў самаізаляцыі захоўваецца толькі для тых, хто мае захворванне на ковід.

Таксама з 21 снежня адмяняюць самаізаляцыю для асобаў, якія заязджаюць у Беларусь з-за мяжы. Аднак тым, хто ўжо атрымаў патрабаванне пра перабыванне ў самаізаляцыі, давядзецца адседзець яе да канца.

Hавiны
Мінздароўя дазволіла прышчапляць дзяцей ад COVID-19. Вакцынацыя пачнецца ўжо напрыканцы снежня
2021.12.21 11:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў