Ад 18 да 20 гадоў зняволення. Анархістам «групы Аліневіча» агучылі выракі


У Менскім абласным судзе 22 снежня агучылі прысуд у крымінальнай справе супраць анархістаў Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Разановіча, Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава.

Падсудных прызналі вінаватымі ў незаконных дзеяннях у дачыненні агнявой зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў ды яе перамяшчэнні праз мяжу, а таксама ва ўчыненні актаў тэрарызму.

Анархісты Ігар Аліневіч, Сяргей Раманаў, Дзмітрый Разановіч і Дзмітрый Дубоўскі падчас суда.
Фота: viasna96 / Telegram

Суддзя Валер Тулейка прызначыў анархістам наступныя тэрміны:

  • Ігару Аліневічу і Сяргею Раманаву – па 20 гадоў калоніі;
  • Дзмітрыю Разановічу – 19 гадоў калоніі;
  • Дзмітрыю Дубоўскаму – 18 гадоў калоніі.

Анархістаў затрымалі 28 кастрычніка мінулага года каля ўкраінскай мяжы. У МУС заявілі, што ў іх знайшлі агнявую зброю, ноўтбукі, GPS-трэкеры, фотакамеры і спецыяльнае экіпаванне.

У Генеральнай пракуратуры пасля затрымання расказалі, што гэтыя «асобы не пазней за 15 кастрычніка аб’ядналіся ў групу і ўступілі ў змову для супольнага здзяйснення актаў тэрарызму, каб уздзейнічаць на прыняцце рашэнняў органамі ўлады і дэстабілізаваць грамадскі парадак». Таксама «групу Аліневіча» падазравалі ў падпале аддзелу ДАІ ў Мазыры ды машынаў ля будынку пракуратуры ў Салігорску.

Размова
Маці Ігара Аліневіча: Улады набліжаюць свой канец
2020.12.28 21:20

Ігар Аліневіч упершыню быў затрыманы ў 2010 годзе прадстаўнікамі беларускіх спецслужбаў у Маскве і змешчаны ў СІЗА КДБ у Менску. У траўні 2011 года суд Заводскага раёну Менску пакараў яго 8 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Аліневіча абвінавацілі ў зацятым хуліганстве ў эпізодах нападу на расейскую амбасаду, а таксама за ўдзел у акцыі каля Генеральнага штабу Узброеных сілаў Беларусі, нападах на казіно, офіс банку «Масква-Менск» ды ізалятар на завулку Акрэсціна. У 2015 годзе быў вызвалены праз памілаванне і зʼехаў з Беларусі. У 2020-м Ігар Аліневіч вярнуўся ў Беларусь, каб далучыцца да пратэстаў.

Гарачы каментар
Ігар Аліневіч: За 20 гадоў дыктатуры Беларусь ператварылі ў суцэльную турэмную зону
2017.03.24 00:14

АД belsat.eu

Стужка навінаў