Затрымалі лідара прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанку – ён не вярнуўся з допыту


Затрымалі старшыню зліквідаванага Вярхоўным Судом рэспубліканскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоля Шумчанку, паведамляе  «Народная воля».

Анатоль Шумчанка. Крыніца: Анатолий Шумченко/Telegram

У канцы мінулага тыдня Анатоля Шумчанку выклікалі на допыт у Баранавічы ў якасці сведкі. Да гэтага ў пятніцу 18 лістапада ў яго адбыўся ператрус, падчас якога ў прадпрымальніка забралі камп’ютар і тэлефон.

У панядзелак 21 лістапада стала вядома, што Шумчанку пасля допыту затрымалі да суда паводле адміністратыўнай справы за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» – за рэпост 8-гадовай даўніны інфармацыі выдання, прызнанага ўладамі «экстрэмісцкім».

Не так даўно Шумчанка расказваў у сацыяльных сетках, што сабраў «трывожную валізу» на ўсялякі выпадак: «Рыхтуюся да найгоршага».

Вярхоўны Суд Беларусі вынес пастанову аб ліквідацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» 7 верасня 2021 года, пазоўцам у справе выступала Міністэрства юстыцыі. Тады Анатоль Шумчанка адзначаў, што было б дзіўна, каб «Перспектыву» не зліквідавалі ў той час, як адбываюцца зачысткі ўсіх грамадзянскіх кампаніяў і абʼяднанняў: «Нашую ліквідацыю трэба разглядаць менавіта ў кантэксце палітычных падзеяў апошняга года».

Пры гэтым лідар беларускіх прадпрымальнікаў падкрэсліваў: «Перспектыва» ніколі не была палітычнай арганізацыяй, а насіла выключна эканамічны характар ​​і напрамак. А цяпер улады пакідаюць толькі лаяльныя сабе арганізацыі, што, на думку Шумчанкі, ёсць вялікаю памылкаю.

Інтэрв’ю
«Я расчаравалася ў нашых дэмакратычных лідарах». Размова з Янінаю Сазановіч, былой адміністратаркаю «ЧКБ»
2022.11.21 16:35

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў