Каля 100 мігрантаў былі эвакуяваны з лагістычнага цэнтру з каронавірусам


З лагістычнага цэнтру для мігрантаў каля беларуска-польскай мяжы шпіталізавана больш за сто чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Некаторыя з цяжкай формай захворвання. Пра гэта паведаміла начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму Людміла Кеда.

Мігранты ў лагістычным цэнты.
Фота: Sputnik

«Мы возім пацыентаў у Горадню. Асноўныя клінікі – гэта шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі і ўніверсітэцкая клініка. Дзяцей адпраўляем у дзіцячую клінічны шпіталь, цяжарных – у перынатальнай цэнтр. На сённяшні дзень павезлі каля 100 чалавек», – распавяла Людміла Кеда якая прыехала ў цэнтр дэлегацыі САЗ.

Сярод асноўных прычын шпіталізацыі Людміла Кеда вылучыла пнеўманію, захворванні лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракту, бранхіяльная астма, цукровы дыябет, а таксама траўмы, атрыманыя на мяжы.

«Частка людзей павезлі з пераахаладжэннем і прастуднымі захворваннямі, у тым ліку і пнеўманіяй. Ёсць адзін пацыент у цяжкім стане з пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам», – дадала Кеда.

Hавiны
Аднаго з мігрантаў шпіталізавалі ў цяжкім стане з каронавірусам
2021.11.19 16:16

Па словах сенатара Віктара Лісковіча, у мэтах прафілактыкі каронавіруса бежанцам былі выдадзены 15 тысяч масак. Таксама ён расказаў прадстаўнікам САЗ, што многія з іх ужо вакцынаваны.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў