Група з 150 мігрантаў спрабавала прарвацца праз беларуска-польскую мяжу


Польская памежная служба паведаміла пра чарговую спробу прарвацца праз беларуска-польскую мяжу ў раёне вёскі Дубічэ-Цэркеўне.

Гэтым разам спробу ажыццяўляла група з 150 мігрантаў.

«Каля 150 агрэсіўных замежнікаў спрабавалі прарвацца на тэрыторыю Польшчы. Напад на польскую мяжу кантралявалі беларускія службы», – сказана ў паведамленні.

За нядзелю 21 лістапада спробы перасячы беларуска-польскую мяжу рабіліся 346 разоў. Супраць 58 чалавек вынесена пастанова аб дэпартацыі з тэрыторыі Польшчы. Астатнія спробы былі перадухілены. За дапамогу арыштавана 3 чалавекі: два грамадзяніна Сірыі і грамадзянін Грузіі.

Без акрэдытацыі
Што будзе, калі мігранты застануцца ў Беларусі?
2021.11.21 16:29

АД, belsat.eu

Стужка навінаў