У Вярхоўную Раду падалі пастанову, паводле якой беларускія тэрыторыі абвяшчаюцца акупаванымі Расеяй


Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка разам з калегамі ўнёс у Вярхоўную Раду адпаведную пастанову, паводле якой беларускія тэрыторыі абвяшчаюцца акупаванымі Расеяй. Пра гэта Ганчарэнка паведаміў ў сваім тэлеграм-канале.

Расейскія вайскоўцы. Крыніца: udf.name

«Лукашэнка дапамагае Пуціну забіваць нашых грамадзянаў, разбураць нашыя дамы і інфраструктуру. Расея ўжо ажыццявіла фактычны аншлюс Беларусі, а Лукашэнка толькі выконвае капрызы расейскага дыктатара. Неабходна максімальна ціснуць на гэты незаконны рэжым!» – піша Аляксей Ганчарэнка.

Акрамя прызнання Беларусі часова акупаванай Расеяй у пастанове ёсць наступныя пункты:

  • зварот да міжнароднай супольнасці з просьбаю прызнаць тэрыторыю Беларусі часова акупаванай Расеяй;
  • пазбаўленне ўраду Лукашэнкі міжнароднай правасуб’ектнасці;
  • спыненне ўдзелу Беларусі ў міжнародных арганізацыях (ААН, МВФ і інш.);
  • сінхранізацыя санкцыяў у дачыненні Расеі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі і ліквідацыя магчымасцяў абыходу Расеяй санкцыяў праз Беларусь і выкарыстання гэтай краіны ў якасці афшорнай зоны.
Пастанова. Крыніца: oleksiihoncharenko/Telegram
Пастанова. Крыніца: oleksiihoncharenko/Telegram

З 1 красавіка 2022 года Украіна афіцыйна прызнала Расею тэрарыстычнай дзяржавай. 10 траўня да пазіцыі Украіны далучылася Літва, 2 жніўня – Латвія, 18 кастрычніка – Эстонія. Таксама 13 кастрычніка Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прагаласавала за прызнанне расейскіх уладаў тэрарыстычным рэжымам.

Hавiны
ПАРЕ прызнала ў Расеі «тэрарыстычны рэжым»
2022.10.13 19:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў