Лідарка ўльтраправай партыі «Браты Італіі» Джорджа Мэлёні стала новым прэм'ер-міністрам Італіі


У Італіі сфармаваны новы ўрад на чале з прэм’еркай Джорджай Мэлёні, 45-гадовай лідаркай партыі «Браты Італіі», якая стала першай жанчынай на чале ўраду гэтай краіны. Таксама яна першая ўльтраправая прэмʼерка з часу Другой сусветнай вайны, паведамляе Бі-

Бі-Сі.

Джорджа Мэлёні. Крыніца: giorgiameloniufficiale/Telegram

Джорджа Мэлёні прыняла прысягу 22 кастрычніка, цырымонія адбылася ў прэзідэнцкім Квірынальскім палацы ў Рыме.

Разам з ёй прысягу далі 24 міністры, шэсць з якіх жанчыны. У новы склад кабінету міністраў увайшлі тры партыі: акрамя «Братоў Італіі», гэта «Ліга» Матэа Сальвіні і «Наперад, Італія!», якую афіцыйна ачольвае Антоньё Таяні, а неафіцыйна – экс-прэмʼер Сільвіё Бэрлюсконі, сябр расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Урад Італіі. Крыніца: giorgiameloniufficiale/Telegram

Матэа Сальвіні і Антоньё Таяні сталі віцэ-прэм’ерамі. Акрамя таго, Таяні заняў пасаду міністра замежных справаў, а Сальвіні – міністра інфраструктуры.

Партыя «Браты Італіі» ў замежнай палітыцы займаюць пазіцыю салідарнасці з Украінай – у адрозненне ад «Лігі» і «Наперад, Італія!». Таксама «Браты Італіі» займае «пранатаўскую» пазіцыю, але ў астатнім партыя прытрымліваецца правай ідэалогіі, выступае супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў, за абмежаванне абортаў і ўзмацненне жорсткасці правілаў, звязаных з іміграцыяй.

Разбор
Трас прабыла прэм’еркай Брытаніі ўсяго 44 дні. Чаму сышла, і што далей?
2022.10.20 19:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў