Праваабаронца Аляксей Табалаў: «Задзейнічаюць так ці інакш усіх»


Як звязаныя змяненне Крымінальнага кодэксу РФ і паспешлівае абвяшчэнне «рэферэндумаў» у «ЛНР» і «ДНР»? І чаму цяпер у самаабвешчаныя рэспублікі могуць адпраўляць наогул усіх? Пра гэта «Белсат» пагаварыў з дырэктарам праваабарончай арганізацыі «Школа призывника» Аляксеем Табалавым.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Dmitry Feoktistov / TASS / Forum

Як Крэмль рыхтаваўся да мабілізацыі

Паводле словаў расейскага праваабаронцы Аляксея Табалава, у Расеі ў апошні час на ваенныя зборы масава выклікалі мужчын з тэхнічнымі спецыяльнасцямі, якія знаходзяцца ў запасе. «І калі раней у асноўным іх выклікалі для праходжання збораў у мэтах рамонту і аднаўлення тэхнікі, то зараз іх колькасць такая, што яна відавочна перавышае неабходнасць у гэтых рамонтніках».

Атрымліваецца, што ўлады РФ яшчэ да абвяшчэння частковай мабілізацыі «мэтанакіравана падвышалі боегатовасць запаснікаў».

«І парад гэтых “рэферэндумаў” – ён вельмі добра з гэтым сінхранізуецца. Таму што задзейнічаць рэзервістаў, задзейнічаць запаснікаў можна толькі абвясціўшы нейкі прававы рэжым. Такім прававым рэжымам з’яўляецца, напрыклад, мабілізацыя», – кажа Табалаў.

Каментар
Іван Прэабражэнскі: «Выступ Пуціна – тэлеспектакль, каб схаваць паразу»
2022.09.21 15:22

Што будзе дазволена Крамлю ў выпадку далучэння «ЛДНР»

Калі «рэферэндумы» ў самаабвешчаных рэспубліках адбудуцца і гэтыя тэрыторыі ўвойдуць у склад РФ, гэта развяжа расейскім уладам рукі:

«Службоўцаў тэрміновай службы на цалкам законных падставах можна будзе накіраваць праходзіць вайсковую службу на гэтых тэрыторыях. А там вядуцца баявыя дзеянні. Кантрактнікаў можна будзе накіраваць на службу на гэтых тэрыторыях, не пытаючыся іх згоды. Можна будзе накіроўваць грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, на гэтыя тэрыторыі, дзе вядуцца баявыя дзеянні. І на гэтыя тэрыторыі можна будзе адпраўляць людзей для праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы грамадзян, якія не хочуць служыць наогул. Такім чынам, усе катэгорыі грамадзян будуць задзейнічаныя так ці інакш у гэтым працэсе», – тлумачыць Аляксей Табалаў.

Каментар
Кірыл Міхайлаў: «Асноўная задача мабілізацыі – затыканне дзірак на фронце»
2022.09.21 15:50

Чаму ў РФ змянілі КК

На думку праваабаронцы, папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ў тэрміновым парадку былі адобраныя Дзярждумай, паказваюць: Міністэрства абароны прызнала велізарную праблему – масавую адмову вайскоўцаў удзельнічаць у вайне.

«З аднаго боку, гэта ставіць бар’еры ў выглядзе забароны на добраахвотную здачу ў палон. Таму што калі чалавек хоча захаваць жыццё і не хоча гінуць проста так, ён можа зрабіць выбар здацца і захаваць жыццё. Вось Мінабароны ў яго адбірае такую магчымасць. Кажа: «Ты лепш здохні, ты лепш загінь, але не здайся ворагу». І другая навэла – гэта тое, што самавольная адмова ад удзелу ў вайне будзе лічыцца крымінальным злачынствам. Гэта прамая рэакцыя на хвалю адмоўнікаў», – кажа дырэктар «Школы призывника».

Hавiны
Менск як перавалачны пункт: куды хлынуць расейцы пасля аб’яўлення частковай мабілізацыі?
2022.09.21 14:32

belsat.eu /ІР

Стужка навінаў