Пад Кіевам абстралялі машыну першага памочніка прэзідэнта Украіны. Кіроўца ў рэанімацыі ў цяжкім стане


Раніцай 22 верасня пад Кіевам невядомыя абстралялі машыну першага памочніка прэзідэнта Украіны Сяргея Шэфіра, паведамляе МУС Украіны.

Сяргей Шэфір.
Фота: LIGA.net

Напад на машыну Шэфіра быў здзейснены на паркоўцы супермаркета «АТБ» на ўездзе ў пасёлак Леснікі.

Па словах крыніц парталу «Страна.UA», здзейснілі стрэлы ў машыну аўтаматнай чаргой з лесу. Усяго на машыне Шэфіра 13 кулявых адтулін.

Фота абстрэлу машыны першага памочніка прэзідэнта Украіны Сяргея Шэфіра.
Фота: mvs.gov.ua
Фота абстрэлу машыны першага памочніка прэзідэнта Украіны Сяргея Шэфіра.
Фота: mvs.gov.ua

У выніку абстрэлу пацярпеў вадзіцель першага памочніка прэзідэнта. Ён атрымаў тры кулі і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Сам Сяргей Шэфір, на якога быў здзейснены замах, жывы і не ранены, зараз знаходзіцца ў бяспецы.

Фота абстрэлу машыны першага памочніка прэзідэнта Украіны Сяргея Шэфіра.
Фота: mvs.gov.ua

У Офісе прэзідэнта абяцаюць, што хутка будзе публічная рэакцыя прэзідэнта. Сам жа прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зараз знаходзіцца з рабочай паездкай у ЗША на пасяджэнні Генасамблеі ААН.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў