Полк імя Кастуся Каліноўскага папоўніўся батальёнам «Ліцвін»


У складзе палка імя Кастуся Каліноўскага сфармаваны батальён «Ліцвін». Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка палка Крысціна Чабор.

«Колькасць беларусаў, якія гатовыя даць адпор расейскай навале, няўхільна расце. На мінулым тыдні на базу прыбыла новая група рэкрутаў, якая ўжо залічаная ў вучэбную роту і пад кіраўніцтвам інструктараў пачала навучанне. У складзе палка Каліноўскага сфармаваны батальён «Ліцвін».

Неўзабаве ваяры батальёну будуць выконваць баявыя задачы на фронце», – паведаміла ў прэс-рэлізе прадстаўніца палка імя Каліноўскага Крысціна з пазыўным Чабор.

Яна нагадала таксама, што нядаўна полк зведаў змены ў сваім складзе: частка батальёну «Тэрор» была адасобленая ад палка з захаваннем назвы.

«Гэтыя перамены не закранулі баяздольнасці і еднасці нашага палка. Кожны баец мае права на свой пункт гледжання ў розных пытаннях, але ў кожнага з нас – адзіная мэта, якая ёсць фундаментам палка: мы вызваляем Беларусь праз вызваленне Украіны», – сказала прэс-сакратарка палка.

Беларускі полк імя Каліноўскага, які ваюе ва Украіне супраць расейскага агрэсара, складаецца цяпер, такім чынам, з двух батальёнаў – «Волат» і «Ліцвін». 19 жніўня стала вядома, што частка батальёну «Тэрор» выйшла са складу палка, не згодная з рашэннем камандавання аб звальненні з ЗСУ камандзіра батальёну з пазыўным Вараг.

Hавiны
Адказнасць за смерць Дар’і Дугінай узяла на сябе расейская «Нацыянальная рэспубліканская армія»
2022.08.22 08:37

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў