ГУБАЗіК затрымаў другую віцэ-місіс свету – 2017 Дар'ю Рэут


Беларускія сілавікі затрымалі Дар’ю Рэут, другую віцэ-місіс конкурсу «Місіс свету – 2017». Фота дзяўчыны зʼявілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Праваабаронцы паведамляюць, што ў яе ёсць непаўналетні сын.

Дар’я Рэут з сямʼёй.
Фота: zviazda.by

Верагодна, у віну дзяўчыне ставяць удзел у жаночай акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года. Дар’я шпацыравала з іншымі дзяўчатамі з кветкамі па тратуары.

Праўладныя тэлеграм-каналы размясцілі фатаграфію затрыманай Дар’і на фоне дзвярэй і паказалі скрыншот ейнага допісу ў Facebook ад 15 жніўня 2020 года, у якім яна напісала:

«Я так ганаруся сваёй краінай. Я так ганаруся кожным з вас. Нарэшце мы змаглі даказаць усяму свету, хто мы такія і на што здольныя. Моцная, смелая, згуртаваная нацыя з усмешкай на твары, гатовая прыйсці на дапамогу, гатовая змагацца за справядлівасць, за свае правы, за светлую будучыню сваіх дзяцей. Разам мы неверагодная сіла і ўсё і ўсіх пераможам».

Цяпер паведамленне выдаленае са старонкі дзяўчыны.

Дар’я Рэут.
Фота: Дарья Реут/ Вконтакте

Дар’я брала ўдзел у фінале конкурсу самых прыгожых замужніх жанчын «Місіс свету – 2017» у Ёганэсбургу і ўвайшла ў тройку прызёрак.

Па спецыяльнасці Дар’я настаўніца беларускай і расейскай мовы і літаратуры. Пасля перамогі на конкурсе прыгажосці медыі пісалі, што дзяўчына – суўласніца брэнду «My Muse Vintage» і рэдактарка часопісу «Famous».

Hавiны
Спявачка Мерыем Герасіменка, якую затрымалі пасля выступу на Зыбіцкай, не выйшла на волю пасля содняў
2022.08.22 18:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў