У Маскве затрымалі заўзятараў за бел-чырвона-белы сцяг


На стадыёне «Лужнікі» ў Маскве сілавікі затрымалі актывістаў, якія падчас матчу па пляжным футболе «Беларусь – Швейцарыя», вывесілі бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «ОВД-Инфо».

Дваіх заўзятараў сілавікі ў Маскве затрымалі падчас матчу па пляжным футболе за тое, што яны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. У выніку паліцыя распачала ў дачыненні да заўзятараў адміністратыўную справу паводле артыкулу аб парушэнні правілаў паводзінаў гледачоў пры правядзенні афіцыйных спартовых спаборніцтваў (арт. 20.31 КаАП РФ).

Актывістаў да суда пакінулі за кратамі. Суд адбудзецца ў панядзелак.

Hавiны
Палітвязень Уладзіслаў Усцін збег з «хіміі» і пакінуў Беларусь
2021.08.22 16:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў