Financial Times: Зяленскі абяцае паскорыць контрнаступ


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагутарыў па відэасувязі з лідарамі міжнароднай бяспекі на чатырохдзённым Аспенскім форуме па бяспецы. Абмяркоўваліся ў тым ліку і тэмпы ўкраінскага контрнаступу, піша Financial Times.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Заходнія саюзнікі занепакоеныя павольным ходам контрнаступу. Уладзімір Зяленскі запэўнівае, што аперацыя ЗСУ вось-вось «набярэ абароты».

Паводле прэзідэнта Украіны, цясніць расейскія войскі атрымалася пачаць толькі тыдзень таму – нашмат пазней, чым разлічваў Кіеў, паколькі да гэтага ў ЗСУ не было патрэбнай колькасці боепрыпасаў, узбраення і байцоў, якія прайшлі неабходнае навучанне.

Вымушаная затрымка пачатку аперацыі дазволіла Расеі замінаваць пэўную тэрыторыю і ўзвесці абаронныя рубяжы.

Hавiны
Расейцы ціснуць на паўночным усходзе. Што адбываецца ва Украіне?
2023.07.22 18:21

Аднак дынаміка на фронце вось-вось зменіцца на карысць Украіны, запэўнівае Уладзімір Зяленскі. Прэзідэнт Украіны таксама накіраваў да саюзнікаў просьбу аб актывізацыі паставак ракет вялікай дальнасці і прадстаўленні Украіне сучасных знішчальнікаў.

Дарадца па нацыянальнай бяспецы ЗША Джэйк Саліван заявіў падчас форуму, што вынікі ваенных высілкаў Украіны стануць зразумелымі толькі пасля таго, як Кіеў цалкам задзейнічае свае сілы.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў