Беларускі футбаліст, які выступіў супраць Лукашэнкі, забіў гол у першай гульні ў чэмпіянаце Польшчы


23-гадовы форвард Ілля Шкурын удала дэбютаваў у Польшчы за свой новы клуб – «Сталь» Мелец.

Ілля Шкурын святкуе забіты гол.
Фота: афіцыйны сайт ЦСКА

Беларус адкрыў лік у гульні першага туру элітнага дывізіёну чэмпіянату Польшчы супраць кракаўскай «Краковіі», а затым аддаў галявую перадачу на Марэка Даманскага. «Сталь» вяла ў ліку 2:0, але перамогі не ўтрымала. Гульня скончылася з лікам 2:2, Шкурын правёў на полі 65 хвілін.

У 2019 годзе забіўшы 19 галоў, Шкурын стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, і перабраўся ў маскоўскі ЦСКА. У 2020 годзе Ілля падтрымаў беларускі народ і заявіў, што не будзе выступаць за беларускую зборную пакуль у краіне трымаецца рэжым Лукашэнкі. З таго часу Шкурын не ездзіў у Беларусі і два гады спрабаваў перазапусціць кар’еру, але ў кіеўскім «Дынама» і польскім «Ракуве» у форварда не атрымалася.

Ілля Шкурын прымае віншаванні з першым голам за польскую «Сталь».
Фота: Трыбуна

Тады ён перабраўся ў другі дывізіён чэмпіянату Ізраілю і стаў, забіўшы 15 галоў ва ўсіх турнірах, лепшым бамбардзірам «Макабі» з Пэтах-Тыквы і дапамог камандзе павярнуцца ў элітны дывізіён. Сёлета летам Шкурын падпісаў кантракт на год з адзінаццатай па вынікам мінулага сезону камандай Польшчы.

Адзначым, што Ілля асудзіў расейскае ўварванне ва Украіну.

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў