У Беларусі заблакавалі сайт для ліставання з палітвязнямі


Сталічная пракуратура заблакавала яшчэ адзін сайт для ліставання з палітвязнямі – рэсурс napishi.life.

Скрыншот: Napishi.life

«Паводле пастановы пракурора гораду Менску абмежаваны доступ да сайту napishi.life, ідэнтыфікатар гэтага інтэрнэт-рэсурсу ўключаны ў спіс абмежаванага доступу», – паведамілі ў пракуратуры.

Раней беларускія ўлады забаранілі ў краіне доступ да двух аналагічных сайтаў – vkletochku.org і politzek.me. Праз іх можна даслаць лісты палітвязням са спісу і адсачыць іх, а таксама пачытаць гісторыі палітычных зняволеных і даведацца, як часта ім пішуць.

Артыкулы
Беларуска, якая адправіла 400 лістоў за краты, расказвае, як ліставанне можа стацца ратункам
2021.10.09 14:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў