Андрэй Паднябенны, Дзмітрый Нешта, Анатоль Яскевіч, Аляксандр Францкевіч, Андрэй Дзенісенка, Іван Губчык – у Беларусі 6 новых палітвязняў


Гэта Андрэй Паднябенны, Дзмітрый Нешта, Анатоль Яскевіч, Аляксандр Францкевіч, Андрэй Дзенісенка, Іван Губчык. Пры аналізе выракаў гэтым людзям праваабаронцы прыходзяць да высновы пра існаванне ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных, паведамляе «Вясна».

Колькасць палітвязняў на 22 ліпеня 2022 года. Выява: Вясна

«У чарговы раз падкрэсліваем, што ў шэрагу выпадкаў характар дзеянняў абвінавачаных быў вынікам сістэматычных, шырока распаўсюджаных парушэнняў правоў чалавека, адсутнасці магчымасці свабоднага выказвання меркавання, быў выкліканы адсутнасцю расследавання злачынстваў у дачыненні мірных пратэстоўцаў і іншых ахвяраў жорсткага абыходжання і катаванняў, расчараваннем у здольнасці ўладаў выкарыстоўваць сілу закону дзеля абароны парушаных правоў грамадзян, адсутнасцю справядлівага суда і ўмоваў для дэмакратычнай і канстытуцыйнай змены ўлады на сапраўдных выбарах. Як правіла, каментары былі напісаны ў сувязі з інфармацыяй пра супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў МУС у дачыненні мірных пратэстоўцаў», – гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.

У Беларусі на 22 ліпеня 1263 асобы несправядліва ўтрымліваюцца ў турме.

Артыкулы
Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН
2022.07.22 11:50

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў