«Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы


Маладзечанская газета прыпыніла выпуск папяровага выдання, але працягвае публікаваць навіны на сайце і ў сацсетках.

«Рэгіянальная газета», папяровае выданне.
Фота: Rh.by

Аб рашэнні рэдакцыя паведаміла 22 ліпеня: нумар за 23 ліпеня чытачы ўжо не атрымаюць. Рашэнне прынялі яшчэ 20-га.

«Просім у вас прабачэння і спадзяемся на разуменне сітуацыі», – дадае рэдакцыя. Пра прычыны пішуць толькі адно: «незалежныя ад рэдакцыі».

«Рэгіянальная газета» выдаецца з 1995 года на паперы і з 2000-га ў інтэрнэце. Піша па-беларуску пра падзеі Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні, Ашмянаў, Валожына, Мядзела і Астраўца – паўночнага захаду Беларусі. Выходзіла штотыдзень на 24 палосах, накладам у некалькі тысячаў асобнікаў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў