Галоўнае за 22 ліпеня: Кангрэс ЗША сабраў «Сяброў Беларусі», Лукашэнка прызнаў «зачыстку»


348 дзён трывае беларускі паслявыбарчы пратэст. Другі тыдзень ідзе тое, што сілавікі называюць «зачысткай». «Белсат» падводзіць вынікі 22 ліпеня.

Тая «зачыстка» працягваецца цяпер у Менску, Глыбокім, Докшыцах і Пружанах, а таксама ў Гарадзенскай епархіі. Беларускі ПЭН-цэнтр, які трапіў пад «зачыстку» раней, сабраліся ліквідаваць. Маладзечанская «Рэгіянальная газета» сама спыніла выпуск папяровай версіі.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 22 ліпеня заявіў:

«Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо тысячы людзей працуюць, нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі».

Таксама ён назваў прадпрымальнікаў «каласальным афшорам» і даручыў з імі разабрацца. Дзеля выйсця з крызісу ён прапанаваў Эміратам быць пасярэднікамі ў перамовах Менску з Захадам.

Артыкулы
Ксёндз Вячаслаў Барок: «Беларусь стала краінай, апанаванай злой воляй»
2021.07.22 09:51

Прызнаных палітвязнямі ўжо 587 чалавек. Пры тым праваабарончыя арганізацыі працягваюць аналізаваць крымінальныя справы, хоць самі аказаліся пад ціскам, перажылі ператрусы і зняволенні сваіх чальцоў.

Расея ўсё ж выдала спартоўца Аляксея Кудзіна беларускім сілавікам: спачатку хадзілі чуткі, што яго таемна прывезлі 21 ліпеня, а 22-га экстрадыцыю пацвердзіла Генеральная пракуратура Беларусі. Пры тым Еўрапейскі суд правоў чалавека 21 ліпеня забараніў экстрадыцыю Кудзіна, бо ў Беларусі яму пагражае небяспека.

Беларус беларусу
Пінскай Ніне Багінскай патрэбная дапамога
2021.07.22 17:29

Пра зняволеных журналістаў «Радыё Свабода» ёсць добрыя навіны: на шосты дзень да іх пусцілі адвакатаў, пагадзіліся прыняць перадачы.

Таксама перадачу прынялі і для журналіста «Белсата» Ігара Ільяша, ды не ўзялі асадкі. За што яны затрыманыя, па-ранейшаму невядома.

Артыкулы
«Не спыняцца і не апускаць рук!» Распавядаем пра Ігара Ільяша – затрыманага журналіста «Белсату»
2021.07.22 14:30

Святлана Ціханоўская тым часам працягвае візіт у Злучаныя Штаты. Яна сустрэлася з дзейнымі кангрэсменамі, колішняй дзяржаўнай сакратаркай Мадлен Олбрайт, выступіла на адкрыцці двухпартыйнага кокуса – адмысловай групы прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, якая будзе працаваць выключна над беларускай тэмай.

Інтэрв’ю
Сенатарка Джын Шагін: важна рабіць усё, што мы можам, каб зрабіць горш для панавання Лукашэнкі
2021.07.22 14:10

Той кокус атрымаў назву «Сябры Беларусі». Прыярытэт міжпартыйнай групы Кангрэсу – прасоўванне фінансавай і іншай дапамогі Беларусі і лабіяванне новых санкцыяў у дачыненні да ўладаў Беларусі, а таксама абʼяднанне заходніх краін для абароны суверэнітэту краіны.

Артыкулы
Ад Касцюшкі да Ціханоўскай: 250 гадоў гісторыі беларуска-амерыканскіх кантактаў
2021.07.22 11:05

У Літве тым часам працягваецца крызіс з нелегальнай міграцыяй, у арганізацыі якога літоўцы падазраюць беларускія ўлады. Агулам з пачатку году літоўцы затрымалі на беларускай мяжы 2300 мігрантаў. Два дзіцяці мігрантаў трапілі ў рэанімацыю – іхныя бацькі сказалі, што на беларускім баку дзецям далі «супакаяльныя» таблеткі.

Польшча пачала аказваць Літве дапамогу: паставілі намёты з абсталяваннем, электрагенератары, коўдры, паходныя ложкі, зэдлікі, паходныя сталы, абагравальнікі, пасцелі, коўдры і іншыя прадметы.

Рэпартаж
«Мы бачылі тое ж самае падчас вялікага міграцыйнага крызісу». Рэпартаж з літоўска-беларускай мяжы
2021.07.22 19:59

Літоўцы на беларускай мяжы затрымліваюць не толькі мігрантаў, але і кантрабандныя цыгарэты. За паўгода Літва канфіскавала цыгарэтаў на € 31,8 млн, з іх 75 % – беларускія, фабрыкі «Нёман».

Тым часам «Трайпл» Юрыя Чыжа прызналі банкрутам, хоць эксперт, запрошаны судом, крытыкаваў план санацыі як эканамічна неабгрунтаваны.

Артыкулы
«Адбыўся ўздым беларускай нацыянальнай культуры». Як спявачка Кацярына Ваданосава стварае беларускія народныя строі
2021.07.22 13:34

У Чэхіі, як стала вядома сёння, асудзілі на 21 год турмы, хоць спачатку асудзілі на 4,5 года. Апеляцыйная інстанцыя перакваліфікавала справу Аляксея Фадзеева, які ваяваў на баку прарасейскіх баевікоў «ДНР» на ўкраінскім Данбасе, на «Тэрарызм».

На футбольнай Лізе канферэнцыяў (трэці паводле прэстыжу еўрапейскі клубны турнір пасля Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы) двум беларускім клубам не пашанцавала: берасцейскае «Дынама» прайграла пльзенскай «Вікторыі» 1:2, а «Тарпеда-БелАЗ» прайграў «Капенгагену» ад 1:4. На момант публікацыі салігорскі «Шахцёр» прайграе 0:1 люксембуржцам «Фола», але шанцы яшчэ ёсць. А барысаўскаму БАТЭ пашанцавала: адзіны ў матчы з батумскім «Дынама» забіў беларус Павел Няхайчык.

ыыы

Стужка навінаў