Беларусь размяшчае на мяжы з Украінай драўляныя муляжы танкаў, каб «узмацніць эфект прысутнасці»


Падраздзяленні Узброеных Сілаў Беларусі размяшчаюць у памежных з Украінай раёнах драўляныя муляжы танкаў, каб прадэманстраваць сваю прысутнасць.

Пра гэта ў Facebook паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік.

Аляксандр Матузянік.
Фота: Олександр Мотузяник/Facebook

«З мэтай правядзення мерапрыемстваў аператыўнай маскіроўкі і дэманстрацыі сваёй прысутнасці, падраздзяленні Узброеных Сілаў Беларусі размяшчаюць у памежных з Украінай раёнах драўляныя муляжы танкаў», – адзначыў Матузянік.

Паводле яго, цяпер ідзе праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сілаў Беларусі, папярэдне да 25 чэрвеня. Таксама захоўваецца пагроза нанясення з тэрыторыі Беларусі ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне.

Матузянік дадаў, што да сямі беларускіх батальёнаў працягваюць выконваць задачы для ўзмацнення ўкраінска-беларускай мяжы ў Берасцейскай і Гомельскай вобласцях. Асноўныя намаганні сканцэнтраваныя на вядзенні разведкі, інжынерным абсталяванні пазіцыяў і ахове дзяржаўнай мяжы.

Аналітыка
«Канчатковае рашэнне», або «дэўкраінізацыя». Як пуцінская Расея капіюе гітлераўскую Нямеччыну
2022.06.22 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў