Youtube-канал Сяргея Чалага «адпраўляецца ў адпачынак на нявызначаны час»


Сяргей Чалы, эканаміст, аўтар праграмы «Эканоміка на пальцах».
Фота: Белсат

Аналітык Сяргей Чалы адмяніў сённяшні стрым на сваім Youtube-канале. Што будзе далей з яго каналам – невядома.

«Канал адпраўляецца ў адпачынак на нявызначаны час. Прычына, як вы зразумелі, у непераадольных цяжкасцях. Са мной усё добра», – паведаміў аналітык.

Па суботах эканаміст Сяргей Чалы ладзіў жывыя эфіры, у якіх адказваў на пытанні карыстальнікаў і каментаваў бягучыя падзеі ў краіне. За тры месяцы ягоны канал набраў амаль 67 тыс. падпісчыкаў, а прагляды дасягалі 280 тыс.

Сяргей Чалы цесна супрацоўнічаў з парталам TUT.BY, вёў перадачу «Эканоміка на пальцах» разам з Вольгай Лойкай – цяпер затрыманай рэдактаркай раздзелу «Грошы і ўлада».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў