У Менску вынеслі прысуды чатыром анархістам


22 красавіка ў Менскім абласным судзе вынеслі прысуд палітзняволеным анархістам Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю і Арцёму Сяргеевічу Салаўю. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Анархісты падчас акцыі пратэсту ў Берасці, Беларусь. 5 сакавіка 2017 года.
Фота: Белсат

«Суддзя» Алена Міснік прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу і агучыла наступныя выракі: Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю – 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму; Арцёму Сяргеевічу Салаўю – 4,5 года калоніі агульнага рэжыму.

«Хтосьці выбірае ўпісаць свае імёны ў гісторыю палітычных рэпрэсіяў. І калі камусьці датычнаму да іх будзе ікацца, то ведайце, што вашыя імёны ўспамінаюць палітвязні, якія сядзяць, а з імі іх родныя і блізкія, а з імі – і ўся краіна. І апошняе слова не будзе сказанае да тых часоў, пакуль усе не будуць вольныя!» – заявіў у апошнім слове Яўген Рубашка.

Усіх прызналі вінаватымі ў «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх» і ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім». Канкрэтнай прычынай пакарання стаў удзел хлопцаў у аб’яднанні «Прамень». А Яўген Рубашка і Аляксандр Бялоў да таго ж былі актывістамі ініцыятывы «Ежа замест бомбаў».

Гісторыі
Што анархізм можа прапанаваць Беларусі? Размова з удзельніцай «экстрэмісцкага фармавання»
2022.03.29 16:13

ПС belsat.eu

Стужка навінаў