«Нельга губляць час». Амбасадар ЗША заклікаў АБСЕ як найхутчэй даць зброю Украіне


Амбасадар ЗША пры Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе Майкл Карпэнтэр, выступаючы на паседжанні АБСЕ ў Вене, заявіў пра тэрміновую неабходнасць даць зброю Украіне ў яе абарончай вайне супраць Расеі.

«Крэмль адкрыта заявіў пра намер захапіць усходнюю Украіну, і падзеі на месцах не пакідаюць сумневаў у тым, што мы сведкі пачатковых этапаў масавага наступу расейскіх войскаў на Данбасе. Усё паказвае на тое, што дынаміка поля бою хутка перамесціцца з блізкага бою на далёкі агонь, дзе вызначальнае значэнне будуць мець артылерыя і рэактыўныя сістэмы залпавага агню», – сказаў дыпламат.

Паводле яго, Украіна мае вострую патрэбу ў сучаснай зброі і боепрыпасах, «каб абараніць сябе на гэтай новай і смяротнай фазе канфлікту».

Абноўлена
Джулі Фішэр: Лукашэнка прадаў суверэнітэт Беларусі, каб заставацца ва ўладзе
2022.04.22 12:22

«Яна мае патрэбу ў гэтай зброі і боепрыпасах цяпер, так хутка, як толькі мы зможам іх туды даставіць. Не доўгатэрміновыя кантракты на закуп зброі, а неадкладнае наданне перадавых магчымасцяў для абароны свайго цывільнага насельніцтва ад жахаў гэтай вайны. Калі некалі і быў час актывізаваць нашае падтрыманне Украіны, то цяпер», – падкрэсліў Карпэнтэр.

Амбасадар заявіў, што 21 красавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў наданне яшчэ $ 800 млн дапамогі ў галіне бяспекі, прызначанай на надзённыя патрэбы Украіны, у тым ліку такое цяжкае ўзбраенне, як гаўбіцы. Агулам з пачатку вайны Злучаныя Штаты дапамаглі Украіне ў галіне бяспекі на прыблізна $ 3,4 млрд.

ЗША таксама працягваюць працаваць з саюзнікамі і партнёрамі, каб разам дапамагчы Украіне абараніцца «ад зверстваў, падобных тым, што былі ў Бучы, Гастомэлі і Барадзянцы».

«Стаўкі высокія для Украіны і для ўсіх нас. Я прашу ўсіх прысутных тут сёння заклікаць уласныя ўрады актывізавацца і дзеяць. Нельга губляць час», – падкрэсліў дыпламат.

Hавiны
Байдэн: «Пуціну ніколі не ўдасца акупаваць Украіну»
2022.04.22 10:28

Раней прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Уладзімір Пуцін памыляецца, калі лічыць, што Захад перастане падтрымліваць Украіну.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў