Улады не далі дазволу на правядзення «Чарнобыльскага шляху» у Менску


Менгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзенні «Чарнобыльскага шляху», паведаміў TUT.by кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук.

Чарнобыльскі шлях у 2017 годзе.
Фота: Белсат

Менгарвыканкам адзначыў некалькі прычын для адмовы ў правядзенні шэсця. Гэта адсутнасць дамоваў з міліцыяй, хуткай і камунальнікамі, «няправільны» маршрут, які на думку ўладаў, не адпавядае патрабаванню закона, а таксама тое, што арганізатары нібыта да атрымання адказу ад уладаў агучылі маршрут і час збору ўдзельнікаў, што забаронена законам.

Яшчэ адной з прычын адмовы пазначаны каронавірус.

«У мэтах прафілактыкі і мінімізацыі распаўсюджвання вострых рэспіраторых інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, выканання дзеючых рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, лічым непажаданым правядзенне масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы», – гаворыцца ў адказе Менгарвыканкаму.

Аднак з усіх службаў, да якіх звярнуліся арганізатары, адказ яны атрымалі толькі ад хуткай, распавёў Дзмітрый Кучук.

Нагадаем, што арганізатары падалі заяўку на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» у Менску 9 красавіка. У гэтым годзе адзначаецца 35-гадавіна з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

АД belsat.eu

Стужка навінаў