«Вакуумныя» і фосфарныя бомбы, гіпергукавыя ракеты: Расея выкарыстоўвае забароненую зброю


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны заявіў, што Расея выкарыстоўвае забароненую зброю – «вакуумныя» бомбы і гіпергукавыя ракеты. Гэтая зброя, паводле Зяленскага, можа ўжывацца ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

«Мы бачым, што Валнавахі больш няма. Проста няма. Гастомэлю амаль няма. Некаторых гарадоў нашых няма, – адказаў Зяленскі на пытанне пра забароненую зброю. – Яны выкарыстоўваюць розныя крылатыя ракеты. Яны іх прымянялі таксама з розных тэрыторыяў – і з Расеі, і з Беларусі. І Беларусь гэта прызнала. Лукашэнка ж афіцыйна сказаў, што так, было некалькі ракетаў. Можам вам перадаць усе дэталі – дзе, што і калі яны выкарыстоўваюцца. Але гэта адбываецца ў прынцыпе штодня. Штодня яны выкарыстоўваюць забароненую зброю».

Аналітыка
Колькі ядравай зброі ў Расеі, і ці можа Пуцін распачаць ядравую вайну?
2022.03.22 07:30

Пра тое, што Расея магла выкарыстоўваць супраць Украіны гіпергукавыя ракеты «Кінжал», гаворыцца ў справаздачы брытанскай выведкі, апублікаванай у «Тўітэры» Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі. Выведка грунтавалася на паведамленнях Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі пра выкарыстанне такой зброі. Пра знішчэнне падземнага вайсковага складу на захадзе Украіны ракетамі «Кінжал» Мінабароны РФ паведаміла 19 сакавіка.

МіГ-31К з макетам гіпергукавай ракеты «Кінжал» на парадзе ў гонар 73-годдзя Перамогі ў ВАВ у Маскве, 2018 год.
Фота: kremlin.ru

«Калі гэта праўда, то, верагодна, гэта былі «Кінжалы», сістэма балістычных ракетаў паветранага базавання на базе «Іскандэраў», што ўжо даўно выкарыстоўваецца расейскімі войскамі ў нападзе на Украіну», – мяркуе брытанская выведка, і дадае, што не лічыць, што «Кінжалы» адчувальна паўплываюць на вайсковыя поспехі расейцаў, а сцвярджэнне Расеі пра іх выкарыстоўванне мусіць адцягнуць увагу ад адсутнасці прагрэсу ў вайне.

У той жа час ЗША не ўпэўненыя, што Расея страляе па Украіне гіпергукавымі ракетамі, бо гэта не мае практычнага сэнсу. Злучаныя Штаты не могуць пацвердзіць або абвергнуць заявы Расеі, што тая выкарыстоўвае гіпергукавыя ракеты «Кінжал» у вайне супраць Украіны, піша «Reuters». Са словаў крыніцы Мінабароны ЗША, выкарыстанне такой зброі не мае асаблівага сэнсу з ваеннага пункту гледжання. «Навошта вам патрэбная гіпергукавая ракета, выпушчаная не так далёка, каб трапіць у будынак?» Амерыканскі чыноўнік выказаў здагадку, што Расея, магчыма, спрабуе паслаць сігнал Захаду і Украіне, каб узмацніць уплыў на перамовах.

Аналітыка
Вагнэраўцы і баевікі Асада. Як Расея спрабуе аднавіць людскія страты, панесеныя ва Украіне
2022.03.14 15:53

22 сакавіка ў Краматорску зафіксавалі чарговы выпадак прымянення расейскімі войскамі фосфарных боепрыпасаў. Акрамя наўпроставых раненняў, выкліканых аскепкамі гільзаў, боепрыпасы з белага фосфару могуць нанесці пашкоджанні двума асноўнымі спосабамі – апёкамі ці праз удыханне пароў. Зброя, якая ўтрымлівае белы фосфар, паводле міжнародных пагадненняў (Пратакол ІІІ да Канвенцыі пра канкрэтныя віды звычайнай зброі) забароненая для выкарыстання супраць вайсковых цэляў, размешчаных унутры ці ў ваколіцах населеных вобласцяў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў