«ByPol»: пад Менскам працуе «фабрыка троляў», якія пішуць каментары ў падтрымку расейскай агрэсіі


Аб’яднанне былых сілавікоў «ByPol» паведамляе, што ў Калодзішчах пад Менскам дзейнічае «прапагандысцкая фабрыка». Займаюцца ёй вайскоўцы Сілаў спецыяльных аперацыяў.

«Працаўнікі» фабрыкі за грошы пішуць у інтэрнэце каментары ў падтрымку дзеянняў Расеі, у прыватнасці – нападу на Украіну.

Знаходзіцца «фабрыка» на базе 742 палявога вузла сувязі ў Калодзішчах. Кіруе ёй падпалкоўнік Сяргей Байкоў, народжаны ва Украіне. Адзначаецца, што яго неаднаразова затрымлівалі за язду без правоў.

«ByPol» называе імёны і іншых работнікаў «фабрыкі троляў».

Парады
«ByPol» папярэджвае, што КДБ пачаў чыніць спробы ўзлому акаўнтаў у Telegram
2022.03.05 10:29

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў