У Жлобіне асудзілі ўдзельнікаў жнівеньскіх акцыяў


Жыхароў Жлобіна Віктара Шмігельскага, Іллю Патрушава і Андрэя Шаўчука асудзілі паводле крымінальнай справы за ўдзел у масавых акцыях. У жніўні 2020 года абвінавачаныя сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі ўдары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок. За гэта ім прысудзілі па два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Віктара Шмігельскага, Іллю Патрушава і Андрэя Шаўчука абвінавацілі паводле арт. 342 КК («Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза выкарыстання гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»). 10 жніўня ўвечары ў Жлобіне маладыя людзі сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі ўдары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргеевіч, пракурор – Андрэй Аношка.

На судзе затрыманыя распавялі, што прызнальныя паказанні яны давалі пад ціскам і запалохваннем. Іх збівалі, прымушаючы даць на відэа неабходныя паказанні.

Пракурор Аношка запрасіў для Шмігельскага, Патрушава і Шаўчука па тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Суддзя Мікалай Сяргеевіч прызнаў усіх траіх вінаватымі паводле двух крымінальных артыкулаў і абвясціў канчатковы прысуд з улікам паглынання менш строгага пакарання больш строгім: па два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Раней у Жлобіне за падзеі 10 жніўня 2020 года былі асуджаныя Яўген Каханоўскі, Дзмітрый Гопта, Віталь Прохараў, Аляксандр Кісялёў, Сяргей Бекарэвіч, Андрэй Расулаў і яшчэ некалькі чалавек.

Hавiны
У Жлобіне вынесеныя два прысуды ўдзельнікам жнівеньскіх пратэстаў
2021.03.10 17:19

 

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў