Вялікая Брытанія вынесе пытанне Беларусі на разгляд Рады ААН у справе правоў чалавека


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: terimakasih0 / pixaby.com

Рада ААН у справе правоў чалавека павінна адрэагаваць на сітуацыю, якая складваецца ў Беларусі, Расеі, Кітаі і М’янме. Пра гэта гаворыцца ў заяве, з якой кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Домінік Рааб выступіць 22 лютага на адкрыцці 46-й сесіі Рады ў Жэневе, піша ТАСС.

Гэтак, Домінік Рааб (Dominic Raab) назваў праведзеныя летась у Беларусі выбары сфальсіфікаванымі, заявіўшы, што разам з «жорсткім уціскам Лукашэнкам тых, хто заклікаў да пераменаў, гэта прывяло да крызісу ў галіне правоў чалавека».

«Гэтая Рада абавязаная працягнуць усебаковае расследаванне парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку абвінавачванняў у катаваннях, жорсткім, бесчалавечным ці прыніжальным стаўленні. Вялікай Брытанія працягне падтрымліваць ініцыятывы для захаванні тэмы Беларусі на парадку дня так доўга, як гэта будзе неабходна, пакуль беларускі народ не зможа карыстацца сваймі дэмакратычнымі правамі і асноўнымі свабодамі», – паабяцаў міністр.

Не толькі Беларусь

Таксама Вялікая Брытанія прапаноўвае разгледзець сітуацыю з Аляксеем Навальным у Расеі, парушэнне правоў уйгураў у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітаю і пагаршэнне сітуацыі ў Мʼянме.

Чарговая сесія Рады ААН у справе правоў чалавека будзе праходзіць з 22 лютага да 23 сакавіка.

Hавiны
Міністры Еўразвязу ў панядзелак абмяркуюць пытанне Беларусі
2021.02.21 14:28

МГ belsat.eu

Стужка навінаў