Міністр ЖКГ распавёў, колькі беларусаў адмовіліся плаціць за камуналку


Фота: Белсат

На 1 студзеня беларусы не аплацілі больш за 400 тыс. квітанцыяў на аплату камунальных паслуг. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.

Паводле міністра, агулам у Беларусі 4,2 млн асабовых рахункаў. У кастрычніку-снежні 2020 годf мелі пратэрмінаваныя квітанцыі 470–490 тыс. рахункаў, але затым лічба зменшылася.

Амаль 70 % з пратэрмінаваных квітанцыяў маюць запазычанасць не больш за тры месяцы.

Таксама Хмель растлумачыў рост сумаў аплаты ў студзені. Ён нагадаў, што павялічыліся тарыфы – на $ 5 з разліку тыпавой двухпакаёвай кватэры плошчай 48 кв. м з трыма жыхарамі.

Паводле міністра, у студзені ў параўнанні са снежнем было нашмат халадней, таму спажыванне цеплавой энергіі павялічылася на 30–40 %.

Hавiны
У Гомлі скончылася мука для выпечкі хлеба
2021.02.22 08:26

МГ belsat.eu

Стужка навінаў