Беларускія кампаніі звярнуліся ў Літву ў справе транзіту калію, а там не ведаюць, як ім адмовіць


Адразу ж тры беларускія кампаніі звярнуліся да «Літоўскай чыгункі» ў справе транзіту ўгнаенняў з «Беларуськалію». Цяпер прадстаўнікі літоўскай чыгункі на раздарожжы, бо міжнародныя канвенцыі абавязваюць іх прыняць прапановы, піша DELFI.lt.

Вагон кампаніі «Беларуськалій». Клайпеда, Літва. 11 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

«Літоўская чыгунка» паведамляе, што кампаніі «Белінтэртранс», «Белкалій-МІГАА», а таксама даччынае прадпрыемства «Беларуськалію» – «Беларуская калійная кампанія» (БКК) накіравалі свае заяўкі на перавозку ўгнаенняў з Беларусі. Пры гэтым Канвенцыя аб міжнародных перавозках па чыгунцы прадугледжвае, што патрэбная вельмі сур’ёзная прычына, каб не даць дазвол жадаючым вазіць грузы.

«Не занадта шмат тэхнічных і юрыдычных магчымасцяў гэта забараніць ці не дазволіць. Калі перавознік не крымінальны злачынец або прадпрыемства, якое знаходзіцца пад санкцыямі, і просіць (дазволу) прадстаўляць паслугу на тэрыторыі Літвы, то ЛЧ практычна можа рэгуляваць транзіт толькі коштамі, але каб сказаць «не» – на гэта патрэбна вельмі істотная прычына», – сказаў Эдмундас Даўкантас, прэзідэнт Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі экспедытараў і лагістаў «Lineka».

Hавiны
Міністр транспарту Літвы не ўпэўнены, што транзіт беларускіх угнаенняў спыніцца пасля 1 лютага
2022.01.19 08:55

Кіраўнік клайпедскага прадпрыемства «Belintertrans Baltic», які знаходзіцца ва ўпраўленні «Белінтэртранса», Артурас Гайдаўскас адмаўляецца ад каментавання сітуацыі.

Пасля звароту кампаніяў з Беларусі на транзіт угнаенняў, прадстаўнікі чыгункі звярнуліся ва ўрадавую камісію па праверцы ўгодаў стратэгічных прадпрыемстваў, каб мець падставу адмовіць у просьбах кампаніям і такім чынам пазбегнуць рызыкі атрымаць позву ў суд як да чыгункі, гэтак і да дзяржавы.

Hавiны
Літоўская чыгунка папярэдзіла «Беларуськалій» пра спыненне транзіту
2022.01.19 17:32

ВК belsat.eu

Стужка навінаў