Жыхары Марыупалю рыхтуюцца бараніць горад ад тэрарыстаў


Вакол 500-тысячнага горда паўстаюць барыкады, блокпасты. Жыхары капаюць акопы і супрацьтанкавыя равы. «Калі не мы, то ніхто не абароніць наш горад», – кажа адна з жыхарак Марыупалю.

{movie}Жыхары Марыўпалю рыхтуюць горад адбіваць атаку тэрарыстаў|right|18170{/movie}

Апошнімі днямі на Данеччыне баі ўзмацніліся – баевікі атрымалі дапамогу ад расейскага войска. Тэрарысты захапілі горад Ілавайскі і цяпер пагражаюць Марыупалю – ключавому партоваму гораду на ўзбярэжжы Азоўскага мора.

Паводле звестак ААН, ад пачатку ўзброенага канфлікту ва Усходняй Украіне загінулі амаль 3 тысячы асобаў. 28 жніўня адбыўся цяжкі абстрэл у Данецку. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што загінулі прынамсі 25 асобаў, а мясцовыя жыхары ўцякаюць з гораду.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў