Лукашэнка зрабіў фотасесію з кавунамі


Ураджай бахчавых збіраюць на полі ў рэзідэнцыі кіраўніка Беларусі ў Драздах.

Поле належыць установе «Дипсервис», якая абслугоўвае дыпламатычны корпус і афіцыйныя дэлегацыі ў Беларусі і ўваходзіць у структуру Адміністрацыі прэзідэнта. Кавуны Лукашэнка збіраў разам з малодшым сынам Колем.

Пяць дзён таму беларускі прэзідэнт прапанаваў губернатарам паўднёвых абласцей Беларусі вырошчваць бахчавыя культуры ў сувязі са зменаю кліматычных умоваў. Пра гэта ён сказаў падчас наведвання агракамбінату «Скідзельскі». Тады ж Лукашэнка пахваліўся, што сёлета на сваім участку выгадаваў і кавуны, і дыні. Паводле ягоных словаў, яны атрымаліся нават смачнейшыя за астраханскія: «Аказваецца, у нас можна вырошчваць кавуны. І гэта ў Менску, не на поўдні! А там і праблем няма ніякіх. Я на сабе праверыў, што ў нас можна вырошчваць бахчавыя. Навукоўцы – малайцы!».

АК, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў