«Адно пасланне Амерыцы»: ісламісты публічна адрэзалі галаву журналісту


Баевікі «Ісламскай дзяржавы» выклалі ў інтэрнэт відэазапіс пакарання амерыканскага журналіста Джэймза Фоўлі, які знік у Сірыі яшчэ ў лістападзе 2012 года. Ён працаваў для парталу «Global Post», агенцыі «AFP» і шэрагу іншых СМІ.

На відэа чалавек, падобны да Джэймза Фоўлі, апрануты ў аранжавы балахон, стаіць на каленях. За ім стаіць мужчына ў чорным, з закрытым тварам і нажом у руцэ. У сваёй апошняй прамове журналіст абвінаваціў урад ЗША ў сваёй смерці і заклікаў да паўстання супраць Белага дому.

{movie}Пакаранне смерцю амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі |right|17999{/movie}

Сапраўднасць відэазапісу пацвердзілі спецслужбы ЗША і яго сям’я. Маці Фоўлі напісала ў «Facebook’у», што «вельмі ганарыцца сваім сынам, які аддаў сваё жыццё для таго, каб паказаць свету пакуты сірыйскага народа».

Напрыканцы відэа тэрарыст у масцы прыгразіў забіць яшчэ аднаго палоннага журналіста Стывэна Сотлафа з часопіса «Time». Ісламісты патрабуюць, каб Барак Оўбама аддаў загад спыніць авіяўдары па іх пазіцыях.

На мінулым тыдні амерыканскі лідар аддаў загад аб бамбаванні экстрэмістаў у Іраку. З таго часу ВПС ЗША наносілі авіяналёты па пазіцыях радыкалаў, знішчая баявую тэхніку і блокпосты.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў