Маці Міхаіла Жызнеўскага: «Мне купіла кватэру Украіна»


Бацькі загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага ўрэшце атрымалі ўласнае жытло. Дзякуючы падтрымцы розных фондаў ім удалося набыць двухпакаёвую кватэру ў Гомлі і тым самым выканаць мару загінулага сына.

Ніна Жызнеўская: «Дзякуючы розным фондам мы атрымалі кватэру. Яны прыехалі сюды з Украіны, паглядзелі, ў якіх умовах мы жывем, і сказалі, што маці героя павінна жыць у нармальных умовах. Яны самі дамовіліся наконт кватэры. Ёсць сярод беларусаў нармальныя людзі, якія прыязджаюць, якія размаўляюць, набываюць мне лекі. Але ёсць і такія, што плююць мне ў душу».

{movie}Маці Міхаіла Жызнеўскага: «Мне купіла кватэру Украіна» |right|17980{/movie}

Міхаілу Жызнеўскаму было 25 гадоў. Апошнія 6 гадоў ён жыў у Кіеве. Хлопец стаў ахвяраю сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага падчас Еўрамайдану 22 студзеня. Ён атрымаў агнявое раненне ў сэрца. Ва ўкраінскай сталіцы на развітанне з Міхаілам прыйшлі тысячы людзей. На радзіме ж пахаванне праходзіла ў поцемках пад пільнаю ўвагаю міліцыянтаў і людзей у цывільным.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў