Беларускамоўная вядоўца тэлеканала ОНТ ідзе ў прэзідэнты


Намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім і аўтарка праграмы «Беларуская мова», што транслюецца на дзяржаўным канале АНТ хоча вылучацца ў прэзідэнты

У размове з «Нашай Нівай» Анісім адзначыла, што самая галоўная задача – кансалідацыя ўсіх патрыятычных сілаў і пытанне незалежнасці краіны. Удзел у прэзідэнцкіх выбарах, паводле Алены Анісім, хутчэй, пытанне другаснае.

Цяпер вядзецца праца па падрыхтоўцы да склікання Кангрэсу за незалежнасць Беларусі, які мусіць адбыцца да канца года, – падкрэсліла будучая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі маюць адбыцца ў 2015 г.

Алена Анісім нарадзілася 28 верасня 1962 года ў вёсцы Савані на Стаўбцоўшчыне Менскай вобласці. Скончыла філфак БДУ. Была актыўнай удзельніцай нефармальнага моладзевага аб’яднаньня “Майстроўня”. З 1991 году працуе ў Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук (з 2008 году называецца Інстытут мовы і літаратуры). Намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, адна з вядоўцаў штотыднёвай праграмы «Беларуская мова» на тэлеканале ОНТ.

Чытай таксама: «Апазіцыя ўжо зліла прэзідэнцкую кампанію–2015»

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў