Рада бяспекі: украінскія знішчальнікі маглі збіць ракетаю з тэрыторыі Расеі (абноўлена)


Сёння на Данбасе недалёка ад гораду Сняжное ў Данецкай вобласці былі збітыя трэба два ўкраінскія знішчальнікі Су-2.

Спікер інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка паведаміў, што самалёты былі абстраляныя з магутнага зенітна-ракетнага комплексу з тэрыторыі Расеі. Гэта папярэдняя інфармацыя. Раней медыі паведамлялі, што гэта справа рук тэрарыстаў.

Летакі выконвалі баявыя задачы. Усяго было чатыры штурмавікі. Два з чатырох самалётаў атрымалі пашкоджанні. Лётчыкі катапультаваліся, але іхны лёс невядомы. Прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» паведамілі агенцтву “Интерфакс”, што паводле іхных звестак, адзін з лётчыкаў загінуў, другога яны шукаюць у лесе.

{movie}Тэрарысты збілі два знішчальнікі ўкраінскіх сілавікоў|right|17605{/movie}

Раней прарасейскія тэрарысты спрабавалі збіць летакі ў Луганскай вобласці, аднак прамахнуліся.

ДР, АК, belsat.eu, паводле pravda.com.ua, bbc.co.uk/russian

Стужка навінаў