Мінэканомікі збіраецца скласці базу звестак аб’яднанняў прадпрымальнікаў


Намеснік міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч правёў пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савету развіцця прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі. Ключавым пытаннем парадку дня пасяджэння было абмеркаванне праекту Метадычных рэкамендацый для фармаванні базы звестак аб аб’яднаннях прадпрымальнікаў.

Нарада ў Міністэрстве эканомікі.
Фота: economy.gov.by

Паводле чыноўніка, новая база мусіць дапамагчы прадпрымальнікам знайсці асацыяцыю, якая «зможа найлепшым чынам прадстаўляць іх інтарэсы».

«Дзяржава ж зможа, кіруючыся абʼектыўнымі крытэрыямі, прыцягваць экспертаў, якія валодаюць вопытам і ведамі ў пэўных галінах і сферах дзейнасці, у склады ГКС і рэгіянальных саветаў па развіццю прадпрымальніцтва, а таксама да ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў НПА на ўмовы вядзення бізнесу», – адзначыў Уладзімір Навумовіч.

Як паведамілі ў Мінэканомікі, свае заўвагі адносна дакументу выказалі кіраўнікі прадпрымальніцкіх абʼяднанняў. І ў выніку абмеркавання былі выпрацаваныя падыходы далейшай працы з методыкай.

Якія звесткі будуць збірацца ў новую базу звестак, не паведамляецца. Таксама не гаворыцца, якімі «аб’ектыўнымі крытэрамі», будзе карыстацца дзяржава пры працы з базай.

Аналітыка
«Паспрабаваць абскубці багацеяў». Для чаго і як у Беларусі зноў мяняюць Падатковы кодэкс
2023.10.18 16:51

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў