МВФ параіў Беларусі скараціць выдаткі на фоне санкцыяў


Згодна з прагнозам МВФ, рост беларускай эканомікі ў 2022 годзе запаволіцца да 0,5%, у тым ліку пад уплывам заходніх санкцыяў, таму Міжнародны валютны фонд раіць Менску ўрэзаць бюджэтныя выдаткі для скарачэння пазыкаў у замежнай валюце, піша «Deutsche Welle».

«Хоць улады могуць працягваць пазычаць сродкі на іншых рынках, ва ўстановах і краінах, далейшае скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту ў 2023 годзе зменшыла б неабходнасць у выпуску новых даўгавых абавязацельстваў», – гаворыцца ў заяве МВФ па выніках кансультацыяў з беларускімі ўладамі.

Hавiны
Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.12.20 15:15

Згодна з прагнозамі экспертаў МВФ, эканоміка Беларусі вырасце прыкладна на 2% па выніках бягучага году, пры гэтым інфляцыя складзе каля 10%. У 2022 годзе рост ВУП Беларусі, як чакаецца, складзе толькі 0,5%, паколькі эканамічную актыўнасць «стрымліваюць наступствы пандэміі COVID-19 <…> і ўплыў вонкавых санкцыяў».

2 снежня Рада ЕЗ увяла пяты пакет санкцыяў у дачыненні да Беларусі ў якасці штрафной меры ў канфлікце вакол выкарыстання Менскам мігрантаў як інструменту ціску на Брусель. Пад штрафныя санкцыі Еўразвязу трапілі яшчэ 17 фізічных і 11 юрыдычных асобаў, у прыватнасці прадстаўнікі камандавання памежных войскаў Беларусі, супрацоўнікі МЗС і судовай сістэмы, «Белавія», прадпрыемствы турыстычнага сектару і гатэлі, а таксама ААТ «Горадня Азот», «Беларуснафта».

Hавiны
Праз крызісныя з’явы і палітычны крызіс у Беларусі распачалася спажывецкая дэпрэсія
2021.12.19 07:30

У той жа дзень ЗША, Вялікабрытанія і Канада заявілі, што падтрымаюць штрафныя меры Еўразвязу супраць беларускага рэжыму. Амерыканскія санкцыі, паводле паведамлення Міністэрства фінансаў ЗША, датычаць беларускага суверэннага доўгу, 20 фізічных і 12 юрыдычных асобаў, у тым ліку Дзмітрыя Лукашэнкі – сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі. Пад санкцыі таксама трапілі «Беларуская калійная кампанія», «Трансавіяэкспарт», «Слаўкалій» і «Белтэхэкспарт».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў