Паводле ЦВК Казахстану, Такаеў перамог на прэзідэнцкіх выбарах


У Казахстане Цэнтральная выбарчая камісія аб’явіла папярэднія вынікі датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў. Перамог прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў. Згодна з абноўленаю Канстытуцыяй краіны, ён будзе займаць пасаду 7 гадоў і не здолее пераабрацца. Пра гэта паведамляе «Orda».

Касым-Жамарт Такаеў.
Фота: Прэс-служба прэзідэнта Казахстану

За Касым-Жамарта Такаева аддалі галасы больш за 6,4 мільёна выбарнікаў, або 81,31 %.

На другім месцы паводле занятых галасоў – графа «супраць усіх». Яе выбралі 5,8 % выбарнікаў.

Пасля ідуць іншыя кандыдаты з нязначнаю колькасцю галасоў:

грамадская дзяячка Каракат Эбдэн – 2,6 %,

праваабаронца Салтанат Турсынбекава – 2,12 %,

прадстаўнік апазіцыйнай Агульнанацыянальнай сацыял-дэмакратычнай партыі Нурлан Эўесбаеў – 2,22 %,

эканаміст Мейрам Кажыкен – 2,53 %,

кіраўнік асацыяцыі фермераў Жыгулі Дайрабаеў – 3,42 %.

Пасля перамогі на выбарах Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што ў межах канстытуцыйнай рэформы ў краіне адбудзецца пераход да новай палітычнага ладу. Таксама ён мяркуе, што краіна выказала яму давер па выніках выбараў кіраўніка дзяржавы:

«Мы будзем дакладна і паслядоўна ажыццяўляць канстытуцыйную рэформу. Мы пераходзім да новай формы палітычнага ладу краіны. Кардынальныя змены адбудуцца ў эканоміцы. Мы будзем падвышаць дабрабыт грамадзянаў. Для ўвасаблення ўсіх гэтых мэтаў у жыццё нам патрэбнае адзінства».

Выбары прэзідэнта ў Казахстане праходзілі на фоне скаргаў незалежных назіральнікаў на парушэнні выбарчага працэсу і затрыманні актывістаў.

Аналітыка
І амністыя, і выбары, і рэформы. Чаму палітыка Такаева так адрозніваецца ад дзеянняў Лукашэнкі
2022.11.19 07:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў