За рэпосты матэрыялаў «Белсату» на берасцейскага краязнаўцу склалі 12 пратаколаў


Берасцейскага краязнаўцу, рэдактара газеты «Царква» Ігара Бараноўскага будуць судзіць 22 лістапада.

27 ліпеня (у дзень, калі матэрыялы «Белсату» былі прызнаныя экстрэмісцкімі) Бараноўскі размясціў у сваіх сацсетках дзве спасылкі на «Белсат». Па адной спасылцы было відэаінтэрвю Ціханоўскай, па другой – банер з інфармацыяй пра колькасць палітвязняў у краіне.

На краязнаўцу склалі два адміністратыўныя пратаколы паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавоз інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць»).

28 кастрычніка суд адправіў гэтыя пратаколы на дапрацоўку. У міліцыі пратаколы «дапрацавалі» і склалі яшчэ 10, за кожны рэпост матэрыялаў «Белсату» у ліпені. Нават за тыя дні, калі ўлады яшчэ не прызналі матэрыялы «Белсату» «экстрэмісцкімі».

Цяпер Ігара Бараноўскага чакае суд, які адбудзецца заўтра, 22 лістапада.

Аналітыка
Застрашванне замест закону: як улады крыміналізуюць доступ да праўды
2021.11.03 18:15

РР belsat.eu

Стужка навінаў